А й сон з дромай, а сон з дромай лугам выйшаў.
А й сон дромы, а й сон дромы ды пытаецца:
“А й дзе будзем, а й дзе будзем начаваць?
Дзе хацінка, дзе хацінка цёпленька?
Дзе дзетачка, дзе дзетачка маленька?”
“Заначуем, заначуем у Цімошачкі.
У Цімошачкі, у Цімошачкі і ў Вулечкі.
Будзем мы ў іх, будзем мы ў іх начаваці.
І дзіцятка, і дзіцятка калыхаці.
Люлі-люлі, люлі-люлі дзетачка.
Люлі-люлі, люлі-люлі маленькае.
А спі доўга, а спі доўга — расці скора
Бацьку, маці, бацьку, маці на пацеху,
Чужым людзям, чужым людзям на паслугу.”