Пайшоў коцік у лясок,
Прынёс коцік паясок.
Пайшоў коцік у лавачку,
Прынёс ён булавачку.
Пайшоў коцік на таржок,
Прынёс коцік піражок.
Пайшоў коцік на ганачак,
Прынёс ён бараначак.
Пайшоў ён на рыначак,
Прынёс нам разыначак.
Пайшоў ён на вулачку,
Прынёс коцік булачку.
Ці самому ёсьці,
Ці дзіцяці несьці?
Сам разочак адкусі
І дзіцяці аднясі.
Коцік коцік не бурчы,
А малютка спі-маўчы.