Баю-баю, люлюшкі
Прыляцелі гулюшкі,
Садзіліся ў люлюшкі.
Яны сталі гаркуваць
Маю дочку калыхаць,
Ты спі, мой малютка.
Коцік йшоў па лаўкі,
Вані нёс баранкі.
Ішоў па дарожкі,
Нёс сапожкі,
Ішоў коцік з мора,
Малютку нёс здароўя.
Прыйдзі, коцік, начаваць,
Майго Ваню калыхаць,
Баю-баю-люлюшкі.