Люлі-люлі-люлі,
Усе дзеці паснулі,
Толькі мой браточак
Не спіць, не гуляець,
З катком размаўляець.
Люлі-люлі-люлі,
Усе дзеткі паснулі,
Адна ты не спіш,
Не спіш не гуляеш,
З катком размаўляеш:
“А ты, коця, шэры,
Прыйдзі павячэрай,
Ночкі недаспаўшы
Галю калыхаўшы.”