Баю-баю-баенькі,
Люлі-люлі-люленькі,
Прыляцелі гуленькі,
Селі яны ў люленькі,
Сталі яны куркатаць
Дзіцятачка калыхаць.
Маўчы, маўчы, не крычы.
Пайшоў каток на таржок,
Купіў сабе піражок,
Яшчэ табак і ражок,
І сеў сабе на калодзеж,
Ай, добранька выходзіць,
І табакі панюхаў,
Добрых людзей паслухаў.
На каточка варката,
На дзіцятка дрымата.
Прыйдзе каточак начаваць,
Дзіцятка калыхаць.
На каточка варката,
На дзіцятка дрымата.
Засні, засні, ціха спі.