Вытворчасць студыі Gavarun.by
101 Паляўнічы на скарбы
Лета, прырода, кнігі-прыгоды і шчанюкі! Шмат шчанюкоў!!! Паглядзіце гісторыю, як 101 маленькі далмацінец здзейснілі выдатнае адкрыццё праз сваю цягу да капання і прыгод!
Чып, Дэйл і скунс Сільвестр
Анімаваная аўдыякніга «Чып, Дэйл і скунс Сільвестр» расказвае гісторыю, як бурундукі Чып і Дэйл дапамаглі скунсу Сільвестру, а той выратаваў сяброў ад мядзведзя. Па кнізе «Любимые сказки Дисней «Чип, Дейл и маленький скунс»
Вол ды асёл – беларуская народная казка
Анімаваная аўдыякніга «Вол ды асёл» раскажа беларускую народную казку пра тое, як асёл навучыў вала пазбавіцца ярма, і што з гэтага выйшла!
Хто расце ў парку – К. Міхаліцына, А. Була
Анімаваная аўдыякніга «Хто расце ў парку» займальна раскажа пра дрэвы, што растуць у гарадскім парку!
Стары конь – беларуская народная казка
Анімаваная аўдыякніга «Стары конь» цікава раскажа беларускую народную казку пра кемлівага каня і яго сустрэчу з царом звяроў львом!
Ці я маленькая? – Ф. Вінтэрбэрг, Н. Віхман
Анімаваная аўдыякніга «Ці я маленькая?» раскажа дзецям, як можна адначасова быць малюпаценькай і гіганцкай! Прычым адразу на дзвюх мовах: беларускай і англійскай! Гісторыя Філіпа Вінтэрбэрга перакладзена больш чым на 200 моў і дыялектаў, і ахоплівае ўвесь зямны шар!
Казкі і краскі – Васіль Вітка
Анімаваная аўдыякніга Васіля Віткі «Казкі і краскі» у вершаванай форме цікава раскажа пра навакольныя кветкі і расліны. Яскравыя фотаздымкі пакажуць пэўную расліну і дапамогуць запомніць яе назву па-беларуску!
Муха-Цакатуха – Карней Чукоўскі
Пераклад з рускай мовы Таццяны Паповай. 96 гадоў таму савецкі паэт Карней Чукоўскі напісаў сваю чарговую дзіцячую казку ў вершах — «Муха-Цакатуха»! Натхненне прыйшло да аўтара настолькі нечакана, што яму давялося сарваць са сцяны кавалак шпалераў і на ім запісваць радок за радком) Чукоўскі лічыў «Муху-Цакатуху» сваёй самай удалай і меладычнай працай! Казка стала надзвычайна папулярнай, залатой дзіцячай класікай! Яна настолькі палюбілася дзецям, што чытаецца з пакалення ў пакаленне, а Карней Чукоўскі лічыцца сёння ў Расіі самым выдаваным аўтарам дзіцячай літаратуры! Цяпер гэты твор загучаў і па-беларуску!