У паветры гудзе хто? Жывы самалёцiк!
Ну а робiць ён там што? Здзяйсняе палёцiк!
 
Хрушч ляцiць сярод галiнак
Час складаецца з хвiлiнак
Хрушч прынёс з сабою май
Далучайся! Сустракай!
 
Майскi жук, гэй!
Ты жужжжы грамчэй!
жЫжы жЫжы жЫ жыжЫ
Свае крылцы беражы!
 
Майскi жук, гэй!
Ты жужжжы звамчэй!
жЫжы жЫжы жЫ жыжЫ
Цеплыню асцеражы!
 
Хлопатаў няма ў хрушча
А вакол падзеяў гушча
Жук з жужжын складае вершы
Ў гэтай справе хрушчык першы
 
Дзеткi хрушча не баяцца
I жадаюць з iм гуляцца
Дружна ходзяць за хрушчом
Б'е жыццё вакол ключом!