Узыходзiць з падзямелля
Мае назву - Пустазелле
Не кахают гэта смецце
Iрвуць i топчуць ва усiм свеце
 
Пуста-пуста-зелле
Марыць пра вяселле
Цягнецца да сонца
Рыдае бясконца
 
Тут карысныя раслiны
Людзi дзеля iх гнуць спiны
Шнар псуе пейзаж зусiм
Жыць перашкаджае усiм
 
Пуста-пуста-зелле
Марыць пра вяселле
Цягнецца да сонца
Рыдае бясконца
 
Дожджык капае на градку
Палiвае зямлю матку
Каб былi шчаслiвы дзецi
Усе раслiны на планеце!
 
Пуста-пуста-зелле
Марыць пра вяселле
Цягнецца да сонца
I расце бясконца!