Мы яшчэ зусім драбніцы, (прыселі, ручкамі абхапілі сябе за галоўку, скамячыліся, падбароддзем кранаем грудзі, потым лягаем на падлогу, распластваемся)
Мусім пад вадой сяліцца (пабулькалі ўслых, галавой пацягнуліся наверх, лежучы на пузіку),
Плаваць, дыхаць ды расці, (паказваем самыя разнастайныя рухі ручкамі, як плаваем брасам, кролем, потым узьнімаемся на ножкі скачком, стоячы машам ручкамі, глыбока дыхаем і дзьмухаем, потым цягнемся наверх)
Каб на бераг пабрысьці!
Ласты шлёпаюць па сушы (на каленках і ручках узьнімаем ручку і ножку з аднаго боку, потым зь іншага),
Вецер сьвішча, вушкі глушыць - (закрываем ручкамі галаву, улева-ўправа хістаем),
Будзем тупаць, бегаць, лётаць, (тупаем, падымаючы высока калены, бяжым, ножкай стукаючы аб сьцёгны, ляцім на плячы мамы і самі шырока раскідаючы рукі),
Сонцам грэцца ды галёкаць (пастаялі, раскрыўшы ручкі, пахісталіся, пакрычалі, парычалі - мова першая ў нас, працуюць лёгкія ды горла).