Спіць сава ў лістоце шатаў, (рух плечыкамі наперад, наперад, наперад – і назад расправілі)
Круціць пысай лось губаты, (галавой налева і направа, потым кола)
Чапля ў ладкі стала пляскаць, (рукамі-“крыламі” разводзім шырока-шырока на ўдых і рэзка зводзім перад сабой на выдых)
А ля норкі танчыць ласка, (круцім усім целам, як ласачкі)
Вожык тупае праз мох (сталі на калены ды рукі, перавальваемся)
Разьмінае лапы воўк (цягнем руку наперад, нагу назад).
Ды паўзе ў лагчынах зранку
Зьмейкая тонкая - мядзянка (робім лодачку, паказваем, як мядзянка бяз рук і ног узьнімае галаву, аглядаецца).