Пад ёлкай
(спявае Галіна Казіміроўская)
 
Калядныя анёлкі
Сабраліся пад ёлкай
І водзяць кааргоды
З вясёлае нагоды.
 
А танец завірухі
Не нараджае скрухі,
Наадварот -бадзёрыць,
Анёлкам радасць дорыць.
 
І кожны з іх смяецца,
Бо радуецца сэрца
Святочнаму настрою,
Спагадзе і спакою.