Разважлівы анёлак
(спяваюць Алесь Зайцаў, Галіна Казіміроўская, Зміцер Вайцюшкевіч, Наста Някрасава)
 
Анёлак:
Пакладу я ў валізы
Тры вялізныя сюрпрызы,
Каб было з чым на Каляды
Ў кожнай хаце даць мне рады.
 
Сюрпрызы:
Ой, анёлку, мы так рады,
Што на блізкія Каляды
Ў кожнай хаце і кватэры
З ласкай нам адчыняць дзверы.
 
Валізы:
Ты, анёлку, не храбрыся,
Лётаць з ношаю вучыся,
Бо сюрпрызы важаць дужа,
Ці падымеш ты іх дружа?
 
Анёлак:
Я, шаноўныя валізы,
Хоць малы, ды не капрызны.
З ношай лётаць павучуся
І на свята ў час з'яўлюся.