Просьба
(спявае Наста Някрасава)
 
Мой сябра анёлак
зламаў свае крыльцы.
Да самага золку
Анёлку не спіцца.
 
Шукае іголку
Анёлак-нябога
І крыльцы сшыць зноўку
Ён просіць у Бога.