Музыкант
(спявае Ксенія Мінчанка)
 
Захацеў анёлак Рома
Музыкантам стаць вядомым,
Каб на скрыпцы і валынцы,
На цымбалах і катрынцы,
На пузатым барабане,
На тамтаме і баяне
Кожнаму зайграць вясёла
У мястэчках, вёсках, сёлах
(Раптам дзе якое свята,
Жартаў ды забаў багата),
Каб запляскалі ў далоні
Сябрукі яго ціхоні,
І пад шум апладысментаў
Сціхнуў голас інструментаў.