Ты, як анёлак
(спявае Яўгенія Лятун)
 
У белым футры й белай шапцы
Ну што з табою можа стацца?
Ты сёння, як анёлак белы,
З табою побач я нясмелы.
 
Мы сустракаем Новы год:
Сняжынак срэбных карагод
На плечы нам кладзе карункі,
А я - пад ёлку падарункі.