Пра анёлка Васю
(спявае Зміцер Вайцюшкевіч)
 
Жыў-быў анёлак Вася.
Ён кожны дзень у класе
Свавольнічаў без меры,
Настаўнікам не верыў.
 
Ён на апошняй парце
Сваёй сяброўцы Марце
Расказваў небыліцы,
Чым замінаў вучыцца.
 
І вось аднойчы Марта
Схавалася пад парту,
Каб гаваркі прыяцель
Бубніць ахвоту страціў.
 
Анёлак зажурыўся,
Але перамяніўся:
 
Цяпер ён больш маўклівы,
Уважліва-руплівы.
Цяпер ён не свавольнік,
Але старанны школьнік,
І з працавітай Мартай
Сядзіць за першай партай.