Мастак
(спявае Святлана Бень)
 
У анёлка ёсць палітра,
Фарбы шмат - ажно паўлітра -
Можа ён намаляваць
Неба, рэчку, сенажаць,
Легендарных ваяроў
І дзяцей - сваіх сяброў:
Нацюрморт, партрэт, пейзаж -
Можа ўсё анёлак наш!