На камеце
(спявае Ксенія Мінчанка)
 
Анёлак у небе ўбачыў камету -
Бліскучую, срэбную, з доўгім хвастом -
І ён на яе, нібы на ракету,
Імгенна і спрытна ўсеўся вярхом.
 
Як добра ляцець на хвасце ў каметы,
Сіняе неба працяўшы наскрозь!
Анёлак да самай далёкай планеты
Хутка нагамі дацягнецца. Вось!
 
Шмат таямнічых касмічных дзівосаў
Бачыў наш сябра на Млечным шляху;
Толькі ж малы ён, яшчэ не дарослы,
Вось і стаміўся ў палёце крыху.
 
Каб адпачыць, на бліжэйшую зорку
Скочыў анёлак і хутка заснуў...
Морка ахутаў камету-сяброўку,
Месяц-прыяцель з-за хмар падміргнуў.