Парасон
(спявае Янка Маўзер)
 
У анёлка-ліліпута
Адмысловы парасон -
Нібы купал парашута,
Гладкі белы шампіньён.
 
Ён анёлка ўратуе
Ад дажджу і перуноў
Пад галлём зялёнай туі
Між вільготных валуноў.