Турыст
(спявае Святлана Бень)
 
Анёлак-турыст сабраўся ў дарогу,
Заплечнік узяў і выкаціў ровар.
Як лёгка імчыцца анёлак між гоняў -
Ляціць ён хутчэй за сто тысяч пагоняў!
 
Куды ён бярэ свой імклівы кірунак?
Туды, дзе прыезд яго - гэта ратунак,
Для дзетак, дарослых, бабуль ды дяздуль,
Якія ў Бога не вераць пакуль.