Зямны анёлак
(спявае Наста Някрасава)
 
Запытаўся чмель у пчолкі:
- Дзе, скажы, жывуць анёлкі?
Пасур'ёзнела пчала
І расказваць пачала:
 
- Ведаеш прыяцель чмелю,
У мінулую нядзелю
Дзікік мёд збірала я
Ля крыніцы-ручая.
 
Раптам бачу: сярод зёлак
На зямлі сядзіць анёлак -
Белакрылы матылёк -
Прыляцеў, відаць, здалёк.
 
Мёд збіраць я перастала
І анёлка запытала:
- Ты адкуль і дзе твой дом?
- Я, анёлак-астраном,
 
Для жыцця свайго планету
Выбраў менавіта гэту.
Абляцеўшы ўвесь сусвет,
Лепшых не знайшоў планет.
 
Тут я вырашыў застацца,
Справай добраю займацца -
Быць ахоўнікам людзей,
Іх чаканняў і надзей.