Чысцюсік

Мыецца сыночак

        мілы.

Ручкі, ножкі мыліць

        мылам,

а пасля — жывоцік,

        спінку,

у ручнік — і на

        пярынку.

Ляжыць цяпер малютка

ўвесь вымыты чысцютка —

    цацу, сынку, цацу!