Коця і Каця
Плача коця на кухні,
Ад слёз вочкі папухлі.
— Што з табою, мой каток,
Забалеў мо жываток?
— Мяў! — сказаў варкоцік,
— Не баліць жывоцік.
У мяне душа баліць —
Як цяпер на свеце жыць.
Як мне жыць у хаце,
Калі хлусіць Каця:
Смятану злізала —
На мяне сказала.