Куранятка
Жыло на свеце куранятка. Яно было маленечкае. Вось такое. Але куранятка думала, што яно вельмі вялікае. І калі шпацыравала па двары, пыхліва задзірала галаву ўгару. Вось так!
І была ў яго мама, якую клікалі Чубатка. Мама была вось такая. Яна вельмі любіла куранятка і карміла яго чарвякамі. І былі чарвякі вось такія.
Неяк раз наляцеў на Чубатку чорны кот. І выгнаў яе з двара. А быў кот вось такі.
Засталося куранятка ля плота адно. Раптам бачыць — узляцеў на плот певень, выцягнуў шыю — вось так — і на ўсё горла закрычаў:
— Ку-ка-рэ-ку! — І паважна азірнуўся па баках. — Ці ж я не зух, ці ж я не чабятух!
Кураняці гэта спадабалася. Яно таксама выцягнула шыю — вось так — і колькі было моцы запішчэла:
— Пі-пі-пі-пі-пі! Я таксама зух! Я таксама чабятух!
Але спатыкнулася і плюхнулася ў лужыну. Вось так.
У лужыне сядзела жабка. Яна ўбачыла куранятка і засмяялася:
— Ха-ха-ха! Ква-ква-ква! Далёка табе да пеўніка!
А была жабка вось такая.
Тут да кураняці падбегла мама. Яна пашкадавала і прылашчыла яго. Вось так.