Цягнік

Паўсюль снег. У Алесі санкі. У Міхася санкі. Юрася санкі. У Волі санкі. Адзін тата без санак.

Ен узяў Воліны санкі, прычапіў да Юрасёвых. Юрасёвы да Міхасёвых. Міхасёвы — да Алесіных. Атрымаўся цягнік.

Міхась крычыць:

— Ту-ту!

Ён машыніст.

Алеся крычыць:

— Пакажыце вашы білеты!

Яна правадніца.

А тата цягне за вяроўку ды кажа:

— Чух-чух… Чух-чух…

Значыць, ён паравоз.