Козытка

Бегла белая

Козачка,

Бегла берагам

Козытка.

Рожкі-казытунчыкі,

Ножкі-тапатунчыкі,

Хвосцік-недаросцік —

Замятунчык.

 

Нюх-чмых,

Нюх-чмых,

Козытка

Блукае,

Неслухмяных малых

Дзетак шукае.

Хто за стол не ідзе,

Спаць у час не хоча —

Заказыча,

Забадзе,

Заласкоча!