Гусі

— Гусі, гусі...

— Га-га-га!

— Есці хочаце?

— Ага!

— Дык ляціце...

— Го-го-го!

Воўк зубаты за гарой.

— Гусі, гусі!

— Го-го-го...

— Вы не бойцеся яго!

Першай гуска паляцела,

Потым — гусяняты.

I гусак падняўся смела.

Следам — воўк зубаты!

Скочыў хутка на дарогу,

Толькі не злавіў нікога!