Вавёрка

У лісічкі свая норка,

І ў вавёркі ёсць каморка.

Як у добрай гаспадыні,

У вавёркі поўна ў скрыні:

Жалуды, арэхі, шышкі —

Намалюйце іх для кніжкі.