Нядбалая каза

На гары каза з казлянятамі,

У дале ваўчок з ваўчанятамі.

Як прыбег ваўчок, за козачку хоп,

А ваўчаняты за казляняты.

 

А з ельнічку, ды з бярэзнічку

Выскачыў заяц, стаў казу лаяць:

 

«Ах ты, казіца,

Ўзяла б ты сярпок,

Пайшла б у лясок,

Травы нажала,

Ды сваіх козачак

Дома трымала,

Патрошку травіцы

Ім бы кідала».