Стары мядзведзь на калодзе
Стары мядзведзь на калодзе
Боты падшывае,
А лісічка-невялічка
Хату прыбірае,
А каток пячэ аладкі,
Масла падлівае,
Мышанятка жвава, гладка
Катку памагае,
А варона-сцеражона
На скрыпачцы грае,
А ваўчонак-скрыпачонак
Пяе, падпявае,
А сарока-белабока
Госцікаў склікае.