Ліст да ўсіх дзяцей наконт адной вельмі важнай справы

Ліст пішу да вас я, дзеці,

I кажу адкрыта:

Умывайцеся штодзённа,

Не люблю няўмытых.

Умывайцеся пад кранам,

Можна й ля крыніцы.

Сам прыеду і праверу,

Як хто будзе мыцца.

 

Мыйце твар і рукі чыста,

Хлопцы і дзяўчынкі!

Не памыеце — скажу вам:

— Вы не дзеці — свінкі.

Мылам трыцеся і губкай,

Малышы, малышкі.

Будзьце чыстымі. З павагай

Аўтар гэтай кніжкі.