Цукеркі

На стале, на дне талеркі

Заспрачаліся цукеркі,

Хто з іх лепей і чаму,

І каму найперш хлапчынка —

Неўгамончык-малайчынка —

Скажа:

– Я цябе вазьму!

Скажа:

– Я цябе люблю!

Бо нідзе на свеце лепшай

Не знайду і не куплю!

А хлапчынка-малайчынка

Падабраўся пакрысе,

Цоп — і ў рот!

І з’еў усе!