Сцяг і сцяжок

Тата мой трымае смела

Сцяг наш бел-чырвона-белы.

Трэба сіла для таго,

Каб як след трымаць яго.

Я ж... малую сілу маю

І — пакуль — сцяжок трымаю.