Калядоўнікі

Мароз на шкле малюе казку,

А людзі апранаюць маскі

І йдуць на двор калядаваць —

Усіх са святам віншаваць.

Дарункі ім даюць за тое:

Сыры, каўбасы і напоі.