Верабейка

Вось прыйшлі зімовы сцюжы,

на дварэ замерзлі лужы.

Скача, скача верабей,

ён склікае ўсіх дзяцей.

 

Да дзяцей ён просьбу мае

і чырыкае, як знае:

Ціў, ціў, ціў, ціў, ціў, ціў...

Дайце зерня — я чуць жыў.

 

Есці многа мне не трэба:

трохі зерня, трохі хлеба.

Кіньце, дзеткі, на зямлю:

я вам песеньку спяю:

ціў, ціў, ціў, ціў, ціў, ціў —

я вам песеньку спяю.