Храбры певень

Па надворку певень ходзіць,

За сабою куры водзіць

I крычыць: — Сюды! Сюды!

 

Як кіўне ён галавою,

Сыплюць куры чарадою —

Як адна бягуць туды.

 

А калі хто кур пужае,

Певень грозна загукае: —

Хто такі там? Хто такі?