Куркі
— Куркі!
Куркі!
— Ко-ка?
— Ко-ка?
— Не хадзіце
ў лес далёка.
Бо жыве
у лесе ліс,
шмат ён курачак загрыз.
А загінуць куркі ўсе,
хто яечкі
нам знясе?
Кажуць куркі:
— Ко-ка!
— Ко-ка!
Не адыдземся
далёка,
калі ўранку
на падворку
круп насыплеце
нам горку.