На шашы

Штохвіліны на шашы

Шумна, як на кірмашы:

Шоргат,

Шорах,

Шум птушыны.

За машынаю машына.

Нешта шэпча

Шына шыне.