Дзяўчынка-равушка
Хто завыў?
Хто зароў?
Ці не чарада кароў?
Не цялушка Пяструшка?
Гэта — Ганя-равушка.
Плача, заліваецца,
Сукенкай уціраецца...
— У-у-у-у-у-у-у!
Выйшла мама з Ганяй у сад —
Ганя просіцца назад:
— Не хачу я ў сад ісці!
Ой, пусці!
Пусці! Пусці!
А як толькі Ганя ў дом —
Слёзы з вочак ручайком:
— О-о-о-о-о!
Не хачу.
Пусці назад.
Рвецца зноў яна у сад.
Малака далі у кубку —
Ганя ўжо скрывіла губку:
— Ён вялікі!
Дайце ў тым! Не, не ў гэтым!
У маім!
У-у-у-у-у!
Далі плаксе у другім —
Раскрычалася зусім:
— Не хачу і ў гэтым! Не!
Дайце лепей з тога мне!
Э-э-э-э-э!
Палажылі Ганю спаць.
Ганя плача — хоча ўстаць.
— Дай сукенку!
Ой, дай, дай!
Хоць ты з хаты
Уцякай.
Ай!
Як на сход, народ плыве:
Хоча ведаць, хто раве,
Хто ўвесь час тут плача?
Што ўсё гэта значыць?
Бачаць — дзеўчынка стаіць,
Немым голасам крычыць,
А ў яе ад горкіх слёз
Усё распухла —
Твар і нос.
— О-о-о-о-о-о!
У-у-у-у-у-у!
Ой, не плач, Ганюшачка,
Дзяўчынка-равушачка,
Дзяўчынка-равёлачка,
Хліпалка-сапёлачка!
На табе ж ад сырасці
Плесня можа вырасці!