А мне дасце?

Светачка снедае:

Ручкі бяруць,

Зубкі жуюць.

 

— Гаў-гаў-гаў!

— Хто тут?

— Гэта я, шчанючок,

Чуйны насок.

Нікуды не бягу,

Бо сад сцерагу.

А што вы ясце —

Ці мне не дасце?

 

Светачка снедае:

Ручкі бяруць,

Зубкі жуюць.

 

— Мяў, мяў!

— Хто тут?

— Я — ваша кошка,

Стамілася трошкі,

У склепе была,

Мышэй сцерагла.

А што вы ясце —

Ці мне не дасце?

 

Светачка снедае:

Ручкі бяруць,

Зубкі жуюць.

 

Мама дзверы адчыніла,

Усіх у хату запрасіла.

Суп наліла,

Усім падала.

У талерцы — шчанючку,

Чуйнаму наску.

Котачцы — у місцы,

Пеўніку — у лыжцы.

Еш, дачушка Света,

Разам смачна снедаць!