Мама
На рынку неяк адбілася ад маткі дзіця, ды блутаецца між народам. Заблудзілася беднае, плача, бегае, шукае маткі. Пытаюць людзі ў яго: «Якая ж твая мама, дзетка?» А яно скрозь слёзы і кажа: «Хіба вы не ведаеце? Мая ж мама за ўсіх дабрэйшая і прыгажэйшая».