На кані скачу

— Я-чу, я-чу!

На кані скачу.

Ані ў кога,

ані ў кога

не было каня такога!

Гоп-гоп!

Гой-гой!

— Ты куды, герой?

Ты куды на коніку,

коніку-услоніку?

— Я скачу дахаты!

Там баран рагаты

абаранкі дае,

забаўлянкі пяе!

Гоп-гоп!

Гой-гой!

— Можна мне з табой?