Што рабіць?
Стукат-грукат на двары —
Завіхаюцца майстры.
Тузік дошчачкі пілуе,
Кацянятка іх габлюе.
Козлік дрэўцамі заняты,
Носяць вёдры качаняты.
Не выходзяць толькі з хаты
На будоўлю парасяты.
На двары парадак будзе —
Дзе ж тады
Качацца ў брудзе?
Дык які знайсці занятак
Для нядбайных парасятак?