Умей пачакаць
Жылі сабе брат і сястра, пеўнік ды курачка. Пабег пеўнік у сад і пачаў дзяўбаць зялёныя парэчкі. А курачка яму кажа: «Не еш, Петрусёк! Пачакай, пакуль парэчкі па спеюць». Пеўнік не паслухаў, дзяўбаў ды дзяўбаў і надзяўбаўся так, што ледзьве дадому дацягнуўся. «Авохці, — крычыць пеўнік, — бяда мая! Баліць, сястрыца! Баліць!» Напаіла курачка пеўніка мятаю, прыклала гарчычнік — і прайшло.
Ачуняў пеўнік і пайшоў у поле: бегаў, скакаў, разагрэўся, упацеў і пабег да ручая піць халодную заду, а курачка яму крычыць: «Не пі, Петрусёк, пачакай, пакуль астынеш».
Не паслухаў пеўнік, напіўся халоднае вады — тут стала яго біць ліхаманка, ледзьве дахаты курачка яго давяла. Пабегла курачка па доктара, прапісаў доктар пеўніку горкія лекі, і доўга праляжаў пеўнік у ложку.
Ачуняў пеўнік да зімы і бачыць, што рака лядком пакрылася; захацелася пеўніку на каньках пакатацца, а курачка і кажа яму: «Вой, пачакай, Петрусёк! Дай рацэ зусім замерзнуць, цяпер лёд яшчэ затонкі, патонеш». Не паслухаў пеўнік сястры: пакаціўся па лёдзе, лёд праламіўся, і пеўнік — боўць у ваду! Толькі яго і бачылі.