Павучок

Павучок — ткач-ткачок —

Сеў на тоненькі сучок.

Павуцінне сваё праў

I на голлейку снаваў

Нітку да ніткі —

Камарам на світкі.