Гародніна

Кухарка прынесла дахаты

Цыбулю,

Капусту,

Пятрушку,

Таматы,

Бульбу,

Салату,

Бурак

I гарох...

Ох!

Прынесла кухарка,

А ў кошыку сварка:

Хто з іх мацнейшы,

Зграбнейшы,

Смачнейшы

I разумнейшы —

Цыбуля?

Капуста?

Пятрушка?

Таматы?

Бульба?

Салата?

Бурак

Ці гарох?

Ах!

Накрычаліся, аж страх!

А кухарка іх на стол,

Ножыкам — чах!

Пакрышыла,

Перамыла

Цыбулю,

Капусту,

Пятрушку,

Таматы,

Бульбу,

Салату,

Бурак

Ды гарох —

I ў кацёл!