Чарапашына хатка

— Небарака

Чарапаха,

Што стаілася

Пад дахам?

 

Нейкі домік твой

Нягеглы,

Не з камення

І не з цэглы.

 

Ані белы,

Ні ружовы,

Ды, здаецца,

І не новы.

 

Кідай

Гэтую хаціну!

— Родны домік

Я не кіну!

 

Хай са мной

Вандруе хатка,

Як турысцкая

Палатка!