Раз-два-тры!
Раз!
З ложка ўстань у ранні час.
Два!
Хочаш дужай быць, дзятва, —
Рукі, твар намыль штодзённа
I абдай вадой сцюдзёнай
У пакоі, на двары!
Тры!
Ручніком тры
Моцна цела,
Каб яно
Пачырванела,
Не лянуйся, моцна тры,
Развінуўшы грудзі шырай!
Раз-два-тры-
Чатыры!
Калі хочаш быць здаровы,
Хуткі, жвавы, нібы ртуць, —
Пагуляць абавязкова
Раннім ранкам не забудзь.
Пяць!
Трэба больш шпацыраваць,
Дыхаць ранішнім паветрам,
Быць пад сонцам,
Быць пад ветрам.
Лёгка скочыш ты на ганак,
Загарэлы і крамяны,
I тады ўжо:
Шэсць!
Сесці і...
Есці!