Рыцар

Рыцар — смелы чалавек.

Рыцар — добры чалавек.

Часам войнаў — ён ваяр,

Мірным часам — гаспадар.

 

Ён заўсёды нас бароніць,

Ён заўжды на вышыні,

І таму наш герб — «Пагоня» —

Рыцар з мечам на кані.

 

Мне яшчэ няма шасці.

Я стараюся расці

Як хутчэй. І, кажа мама,

Буду рыцарам таксама.