Лужа
Марыйка і Ніна пайшлі ў школу. Толькі што паднялося сонца. На зялёнай траве блішчалі кроплі расы. У зарасніку каля рэчкі спяваў салавейка.
На дарозе каля старой вярбы стаяла лужа. Дождж ішоў пазаўчора, а вада яшчэ не высахла.
Дзяўчаткі асцярожна абмінулі лужу. Марыйка спынілася і доўга глядзела ў ваду. Ніна таксама стала і чакала Марыйку. Ніна сказала: «Якая брудная лужа… Два дні стаіць вада, а ўжо і жабяняты плаваюць…»
Марыйка сказала: «Паглядзі, які там бязмежны свет, у гэтай лужы. Блакітнае неба, і сонца ззяе, і хмарка белая плыве… А вунь сады цві туць, і хаты белыя над рэчкаю…»